05.08.2016 / 22:07

Навукоўцы: Чытанне кніг на два гады падаўжае жыццё 3

Амерыканскія спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта высветлілі, што чытанне літаратуры не толькі станоўча адбіваецца на інтэлектуальных здольнасцях чалавека, але яшчэ і падаўжае жыццё.

Каб прыйсці да такой высновы, навукоўцам спатрэбілася тры з паловай тысячы добраахвотнікаў ва ўзросце пяцідзесяці гадоў і дванаццаць гадоў назіранняў. Усіх паддоследных падзялілі на тры групы: не чытаюць, мала чытаюць і аматары кніг. Дванаццаць гадоў спецыялісты назіралі за здароўем валанцёраў і ў выніку прыйшлі да наступных высноваў: узровень смяротнасці ў аматараў правесці час з кнігай на 23% ніжэй, чым у тых, хто не любіць літаратуру.

Таксама навукоўцы высветлілі, што кнігалюбаў значна больш сярод жанчын. І часцей за ўсё гэта жанчыны з вышэйшай адукацыяй, якія атрымліваюць добрую зарплату.

0
Гость / Адказаць
06.08.2016 / 15:02
Какой смысл беларусам читать книги ?
0
Inhvar / Адказаць
06.08.2016 / 17:03
Можа жыццё i падаўжае,а зрок пагаршае.
0
Ирена Ханурык-Римбальская / Адказаць
12.08.2016 / 14:59
Если читать, так уж только Салли Боумен. Хотя, какой смысл в продлении жизни? Ведь все равно "лишние" 2-3 года надо затратить на чтение. Замкнутый круг, однако...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру