BBC паведамляе, што ўжо ў кастрычніку можна чакаць выхаду чацвёртай кнігі пра Брыджыт Джонс.

bridgetjonesmovie.com

Дзеянне ў ёй будзе адбывацца ўжо пасля падзей другой кнігі, але яшчэ да падзей, апісаных у трэцяй частцы.

Першапачаткова кніга была ўсяго толькі калонкай у газеце The Independent. Хелен Філдынг, пісьменніца, распавядала ў ёй пра простую дзяўчыну з Лондана, якая вядзе дзённік. Пасля шматлікіх станоўчых водгукаў і росту папулярнасці, калонка ператварылася ў кнігу, якая пабачыла свет у 1996 годзе.

Наступная частка не прымусіла сябе доўга чакаць і выйшла ў 1999 годзе пад назвай «Брыджыт Джонс: межы разумнага». А вось трэцяя частка выйшла не так і даўно, у 2013 годзе.

Нагадаем, што ўжо праз месяц на экраны выйдзе трэці фільм пра Брыджыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0