05.08.2016 / 23:02

У Парыжы ў члена саудаўскай каралеўскай сям'і скралі гадзіннік за €1 мільён 6

У Парыжы невядомыя скралі ў жыхаркі Саудаўскай Аравіі гадзіннік, кошт якіх, па словах ахвяры, перавышае €1 мільён.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў паліцыі французскай сталіцы.

Як піша выданне Le Parisien, інцыдэнт адбыўся ўвечары, 4 жніўня, у другой акрузе Парыжа. Выданне адзначае, што пацярпелая з'яўляецца членам каралеўскай сям'і.

У той час калі жанчына знаходзілася на шпацыры, двое невядомых напалі на яе, сарвалі з яе запясця гадзіннік і ўцяклі з месца здарэння.

Пасля гэтага пацярпелая звярнулася па дапамогу ў паліцэйскі ўчастак.

Як адзначылі ў паліцыі, піша французскае выданне, да цяперашняга часу ніякіх затрыманняў па справе не было.

0
Мордехай В. / Адказаць
06.08.2016 / 09:39
Гэта канешне, вішанька. Але, калі сур'ёзна, у той жа Саудаўскай Аравіі шмат моладзі. Краіне трэба ствараць 200-250 тысяч працоўных месцаў штогод, каб ім нешта рабіць. А краіна стварае 40-50 тыс. І гэта багатая Аравія. Уявіце, што ў бедных краінах блізкага Ўсходу. Яны перажываюць прыкладна тое, што Еўропа 100-150 год таму. Тады мільёны еўрапейцаў перабраліся ў ЗША, Канаду, Аргенціну. Зараз такіх малазаселеных перспектыўных краін няма (але нават у Расію едуць з Таджыкістана). Зараз, са зменай клімату, усё больш гарачых дзён на Блізкім Усходзе, што негатыўна для прадуктыўнасці. І міграцыя толькі будзе і будзе расці. Таму... Парыж - адзіная месца, дзе саўдаўская прынцэса можа сустрэць простага мараканскага хлопца... І застацца без завушніц і гадзінніка.
0
НЕ Памяркоуны / Адказаць
06.08.2016 / 11:34
Мiж iншым, у суседням раёне жанiх скрау члена партыi! (с).
0
пупкин / Адказаць
06.08.2016 / 13:00
А может часы были завода Луч?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру