05.08.2016 / 23:20

«Не Алімпіядзе!»: Сотні людзей пратэстуюць у Рыа напярэдадні адкрыцця Гульняў 1

Сотні людзей выйшлі на дэманстрацыю ў Рыа-дэ-Жанейра за некалькі гадзін да адкрыцця Алімпійскіх гульняў у знак пратэсту супраць велізарных выдаткаў на правядзенне спаборніцтваў.

Пратэстоўцы заблакавалі дарогі ля раскошнага гатэля Copacabana Palace Hotel, дзе пражываюць спартоўцы. Некаторыя ўдзельнікі акцыі прыйшлі з плакатамі «Не Алімпіядзе!»

Госці, якія атрымалі акрэдытацыю, назіраюць за пратэстамі з тэрасы гатэля, перадае Франс пресс.

Нягледзячы на цяжкую эканамічную сітуацыю, Бразілія выдаткавала некалькі мільярдаў даляраў на будаўніцтва стадыёнаў і іншых аб'ектаў інфраструктуры для правядзення летняй Алімпіяды.

Бразільскія ўлады спрабавалі істотна зрэзаць бюджэт Гульняў, у тым ліку за кошт цырымоніі адкрыцця, якая, як чакаецца, будзе адносна сціплай.

Пад дадзеных СМІ, цырымонія адкрыцця на стадыёне «Маракана» абышлася толькі ў адну дзясятую сумы, выдаткаванай Брытаніяй на адкрыццё Алімпіяды-2012.

За дзень да гэтага паліцыя вымушана была ўжыць слезацечны газ для разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якая разгарнулася падчас урачыстай сустрэчы Алімпійскага агню.

0
Мордехай В. / Адказаць
06.08.2016 / 02:12
Алімпіяда задумывалася як альтэрнатыва войнам, але сталася букетам з карупцыі і пафаса. Бразілія - канешне, не Грэцыя, тую Алімпіяда эканамічна ледзь не забіла, але таксама будзе цяжка, бо грошы папілены на непатрэбны пафас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру