06.08.2016 / 10:45

У Луганску падарвалі джып з важаком ЛНР Платніцкім 55

У Луганску сёння ўранку падарвалі джып з кіраўніком так званай Луганскай народнай рэспублікі Ігарам Платніцкім.

Пра гэта пішуць украінскія СМІ і жыхары Луганска ў сацсетках.

Як пішуць мясцовыя жыхары ў сацсетках, магутны выбух быў чуваць у розных раёнах горада.

Выказваецца меркаванне, што выбуховая прылада была размешчана на слупе каля дарогі, якой ехаў Платніцкі.

52-гадовы Платніцкі ўзначаліў вобласць пасля заняцця яе расійскімі сіламі ў 2014 годзе. Да распаду СССР Платніцкі служыў у Савецкай арміі. Да 2014 года гэты расійскі агент працаваў на пасадзе інспектара ў Таварыстве абароны правоў спажыўцоў і адначасова меў сваю запраўку.

У выніку баёў 2014—2015 гадоў расійскім сілам удалося заняць поўдзень Луганскай і ўсход Данецкай абласцей.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

СГ

0
мixaсь / Адказаць
06.08.2016 / 10:50
Пачалося!
0
Вазьму твой боршч / Адказаць
06.08.2016 / 10:57
вы, канечне, прабачце, але што такое ДРГУ?
0
Алесь Жухоўскі / Адказаць
06.08.2016 / 11:00
Гэты фрык расейскі напэўна спадзяваўся быць другім януковічам, але бяз залатых батонаў лялькаводы ня прымаюць.
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру