06.08.2016 / 11:54

«Далі меншы па памеру цягнік замест таго, што павінен быў быць». Пасажыры цягніка Мінск—Вільня ў суботу ехалі стоячы  15

«БЧ паліць, далі меншы па памеру цягнік замест таго, што павінен быў быць. Шмат людзей стаіць у вагонах», — уранку ў суботу паведаміў «Нашай Ніве» чытач Яўген Жучкоў.

Раніцай у суботу цягнік № 801 Мінск—Вільня адправіўся з беларускай сталіцы «карацейшы», як звычайна: месцаў для ўсіх пасажыраў з квіткамі менавіта на гэты цягнік бракавала.

Тое, што наспявае праблема, людзі сталі адчуваць хвілін за дзесяць да адпраўлення, калі сталі прыходзіць, а іх месцы ўжо занятыя.

Фота выслалі пасажыры.

Паводле відавочцы, незадаволеныя пасажыры-мужчыны блакавалі дзверы вагонаў, патрабавалі начальства: хацелі пачуць тлумачэнне. У выніку толькі затрымалі адпраўленне. У нейкі момант па гучнай сувязі аб'явілі, маўляў, людзі могуць адмовіцца ад квіткоў, грошы ім вернуць.

Але ніхто, або амаль ніхто, з вагонаў не выйшаў. У 8.25, са спазненнем, цягнік ўсё-ткі выйшаў. Многія цяпер едуць, проста седзячы на падлозе. Нямала пасажыраў з дзецьмі.

Пазней Беларуская чыгунка пракаментавала сітуацыю.

Па тэхнічных прычынах планаваны да адпраўлення дызель-цягнік у 4-х вагонным выкананні ў рэйс выйсці не змог. Было прынята рашэнне аб выдачы ў рэйс іншага цягніка з меншай колькасцю пасадачных месцаў, растлумачыў намеснік начальніка пасажырскай службы ДА «Беларуская чыгунка» Аляксандр Казачок. «Былі адпраўленыя ў Вільню ўсе пасажыры, хто хацеў. На жаль некаторым прыйшлося ехаць стоячы», — сказаў ён.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Клёк / Адказаць
06.08.2016 / 12:02
новая лагістыка ад белчыгункі
0
Аматар портэра / Адказаць
06.08.2016 / 12:37
Ничога страшнага! Не так ужо и далека. Мужыки могуць и пастаяць!
0
очевидец / Адказаць
06.08.2016 / 13:07
вот удивили. я из литвы. ехала в Белорусь на Пазике ,белоруского государства, несколько лет назад. и это, за границу назыаветься! был переполнен. я стоя, и люди, фактически в воздухе висели. а тут, тот же пазик. только по свободней.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру