Уладзімір Кондрусь на Плошчы-2010 і на Дні Волі-2016. 

Уладзімір Кондрусь на Плошчы-2010 і на Дні Волі-2016. 

Мікалай Статкевіч заявіў, што ў арышце жыхара Рудзенска Уладзіміра Кондруся вінаватыя журналісты.

На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў наступнае: «Як я зразумеў, арышт адбыўся дзякуючы апазіцыйным СМІ, якія апазналі Уладзімера па 5-гадовым фота, на якім ён грукаў у некім ужо разбітае акно Дома ўрада корабам для сцёка дажджавой вады, адарваным ад гэтага будынка».

«Не зразумелыя паводзіны тых апазіцыйных журналістаў і палітыкаў, якія дзеянні найбольш актыўнай і рашучай часткі ўдзельнікаў беларускай Рэвалюцыі Годнасці дагэтуль называюць правакацыяй. Пры гэтым яны захапляюцца ўкраінскай рэвалюцыяй годнасці супраць, прызнаем гэта, легітымнага і законна абранага прэзідэнта», — піша палітык.

«Я не ведаю, хто першым пачаў біць дзверы Дома ўрада 19.12.2010 г., але спадзяюся, што проста мужныя і годныя людзі, а ніякія не агенты», — мяркуе Статкевіч.

«Даносчыкам на Уладзімера Кондруся раю не хавацца за канспіралагічныя версіі, а папрасіць у яго прабачэння. Таксама раю аказаць яго сям'і матэрыяльную дарамогу. Калі грошай няма, то папрасіце ў міліцыі прэмію за данос — вам належыць», — ганіць ён журналістаў.

На фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года Кондруся апазналі журналісты «Нашай Нівы». Яны супаставілі яго з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам падзей Плошчы-2010. Было таксама выказанае меркаванне аб тым, што ён мог выконваць ролю правакатара.

19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, адбылася масавая маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Калі дэманстранты дайшлі да плошчы Незалежнасці, правакатары распачалі біццё вокан Дома ўрада. На правакацыю паддаліся таксама некаторыя актывісты апазіцыі. Гэта стала падставай для разгону, арышту соцень людзей і пагрому апазіцыйных асяродкаў.

Фотакамеры зафіксавалі тады некалькі чалавек, якія прынеслі «інвентар» (рыдлёўкі, брускі) і распачалі біццё шыбаў.

Вось непрыкметны мужчына ў куртцы з капюшонам падносіць да Дома ўрада рыдлёўкі.

Гэты чалавек прынёс рыдлёўкі да ганку Дома ўрада за лічаныя хвіліны да «штурму». Фота karpenkod.blogspot.com

Гэты чалавек прынёс рыдлёўкі да ганку Дома ўрада за лічаныя хвіліны да «штурму». Фота karpenkod.blogspot.com

А вось чалавек б'е вокны.

Мужчына б'е вокны збоку ад галоўнага ўваходу. Звярніце ўвагу на аператараў спецслужб з характэрнымі малымі камерамі, якія здымаюць яго са спіны, тады як сілы правапарадку ніяк не рэагуюць.

Мужчына б'е вокны збоку ад галоўнага ўваходу. Звярніце ўвагу на аператараў спецслужб з характэрнымі малымі камерамі, якія здымаюць яго са спіны, тады як сілы правапарадку ніяк не рэагуюць.

Вось ён ужо з іншай «зброяй» — пакункам ксеракснай паперы каля акон, загадзя абароненых шчытамі спецназа. Фота Аляксей Громаў.

Вось ён ужо з іншай «зброяй» — пакункам ксеракснай паперы каля акон, загадзя абароненых шчытамі спецназа. Фота Аляксей Громаў.

А тут ствараецца ўражанне агрэсіі дэманстрантаў да спецназаўцаў. Гэтае фота абышло дзяржаўныя газеты. Фота Андрэй Смірноў.

А тут ствараецца ўражанне агрэсіі дэманстрантаў да спецназаўцаў. Гэтае фота абышло дзяржаўныя газеты. Фота Андрэй Смірноў.

Гэты чалавек на вачах у журналістаў тады спакойна сышоў з плошчы Незалежнасці ў кампаніі некалькіх мужчын.

І вось падчас шэсця на Дзень Волі — 2016 у аб'ектыў камеры журналіста «Нашай Нівы» трапіў надзіва падобны мужчына. Ён быў нават апрануты гэтаксама — у чорную шапачку і шэрую спартовую куртку з трыма палоскамі на плячах.

25 сакавіка гэты чалавек не скандаваў лозунгаў разам з усімі, трымаўся каля краю калоны і пазбягаў камер. Але сам час ад часу спыняўся і фатаграфаваў калону дэманстрантаў.

Пад ціскам беларускай грамадскай думкі, Еўрасаюза, ЗША арыштаваных 2010 года выпусцілі цягам наступных гадоў. Апошнім з турмы выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.

Менавіта Кондрусь фігураваў на фотах, якія найчасцей выкарыстоўваліся лукашэнкаўскімі СМІ для дэманстрацыі «бясчынстваў апазіцыі».

Публікацыя «НН» з'явілася ў сакавіку 2016-га. 

У жніўні стала вядома, што меркаваны чалавек з фотаў быў узяты пад варту 14 чэрвеня. Мяркуецца, што гэта Уладзімір Кондрусь, 1977 года нараджэння, жыхар горада Рудзенск.

Чытайце:

Правакатар, які пачаў біццё акон Дома ўрада ў 2010-м, прысутнічаў на Дні Волі — 2016 ФОТЫ

Мужчына, які пачаў біць вокны падчас Плошчы-2010, затрыманы за «масавыя беспарадкі» і трымае галадоўку ў СІЗА

Следчы камітэт пракаментаваў інфармацыю аб затрыманні за Плошчу-2010 Уладзіміра Кондруся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?