06.08.2016 / 13:50

Будслаўскі фэст унесены ўрадам у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў 3

Унесены змены ў спісы гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Сатус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыльным праяўленням творчасці чалавека.

Напрыклад, у пералік увайшлі масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродненскага раёна, Будслаўскі фэст у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

На Будслаўскі фэст традыцыйна збіраюцца дзеці, Красная плошча застаўлена яткамі з забаўкамі і ласункамі, сярод якіх вылучаюцца традыцыйныя будслаўскія смактулькі. Фота 2012 г.

Таксама 121 аб’ект пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні і дапаўненні ўнесены ў назвы гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іх паштовыя адрасы.

У пастанове ўлічаны прапановы мясцовых органаў кіравання, заключэнні спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пипи / Адказаць
06.08.2016 / 16:02
Шыкоу'на
0
Viernik superB / Адказаць
06.08.2016 / 16:13
Zaraz mietalašukalnikaū i vobšukaū padvoicca, bo relihijny fest budzie "achoūvacca dziaržavaj"...
0
Дзядзька / Адказаць
06.08.2016 / 19:50
Будслаўскі фэст і без урада - гісторыка-культурная каштоўнасць. Але, "таксама 121 аб’ект пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці". Спіс, калі ласка,
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру