30.05.2008 / 17:59

У Наваградку пабудуюць лядовы палац 5

У наступным годзе сталіца ВКЛ адзначыць сваё 965‑ці годзьдзе. Дзеля гэтага ўлады гораду перанесьлі на год традыцыйны фэстываль сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак».

У наступным годзе сталіца ВКЛ адзначыць сваё 965‑ці годзьдзе. Дзеля гэтага ўлады гораду перанесьлі на год традыцыйны фэстываль сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак».

Як паведамляе гарадзенскі блог s13, цягам бліжэйшых двух гадоў на Гарадзеншчыне на загад Аляксандра Лукашэнкі збудуюць 6 лядовых палацаў.

Адзін зь іх мяркуецца збудаваць у Наваградку ў мікрараёне «Паўднёвы Захад», пацьвердзіў інфармацыю намесьнік старшыні Наваградзкага райвыканкаму Юры Калановіч. Паводле плянаў ён будзе зьмяшчаць 800 глядацкіх месцаў, падрадчыкам выступіць Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага аблвыканкаму.

Наступны год адзначыцца для былой сталіцы ВКЛ яшчэ адной падзеяй — Наваградак адсьвяткуе сваё 965‑ці годзьдзе. Дзеля гэтага ўлады гораду вырашылі перанесьці на год традыцыйны фэстываль сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак». Нагадаем, што ад 2000‑га году фэст ладзіцца раз на два гады.

Сямён Печанко

0
Цярашчонак / Адказаць
01.06.2008 / 14:24
Слухайця, калi гэта скончыцца. Што нi места - гонар адзiн - лядовы палац.
0
Хрун Маржоў / Адказаць
01.06.2008 / 19:23
Калі калі... Адно каб на Замкавай гары не дадумаліся б пабудаваць...
0
Кнехт / Адказаць
01.06.2008 / 22:22
Народу - чарку і каток! Калісь маленечкі Лука Не меў ніводнага канька. Ад тых часоў канькі і лёд, І шайба, клюшка і ...народ. Народу - чарку і ... каток! Хай пакатаецца сынок.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру