30.05.2008 / 18:06

У Барысаве сьпілавалі крыжы 11

Сёньня ўдзень у Барысаве на Батарэях сьпілавалі два крыжы. Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавіта на Батарэях былі расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны і навакольля.


Сёньня ўдзень у Барысаве на Батарэях сьпілавалі два крыжы.

Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавіта на Батарэях былі расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны і навакольля. Мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабуюць ладзіць на Батарэях нейкія імпрэзы.

Як паведаміў «Нашай Ніве», лідэр мясцовай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш крыжы сьпілавалі супрацоўнікі УП «Жыльлё». Што за афіцыйная прычына, пакуль невядома.

Адзін з крыжоў быў пастаўлены ў гонар ахвяраў галоднага бунту 1930‑ых гадоў, ён прастаяў болей за год, а другі — у гонар Юркі Моніча — быў усталяваны 23 траўня.

Паводле інфармацыі Сяргея Салаша, крыжы сьпілавалі бэнзапілой. Крыж Юркі Моніча расьпілавалі на некалькі кавалкаў.

Нагадаем, што 23 красавіка быў выкапаны крыж у Дражне (Старадароскі раён), усталяваны чатырма днямі раней у памяць пра дзесяткі забітых савецкімі партызанамі вяскоўцаў. Таксама за ўсталяваньне крыжу на 15 сутак арышту былі арыштаваныя палітык Вячаслаў Сіўчык і журналіст Віктар Хурсік.

Зьміцер Панкавец

0
Менскі маладафронтавец / Адказаць
30.05.2008 / 18:44
Бязбожная краіна што яшчэ тут сказаць... як толькі рука ўзьнялася ў гэтых нелюдзей крыжы пілаваць...
0
Турын / Адказаць
30.05.2008 / 20:23
За кожны сьпялаваны крыж мусіць быць пастаўлена дзесяць
0
Дрыгавіч / Адказаць
30.05.2008 / 20:24
Нейкі алькаголік з ЖЭСу за пляшку чарніла сьпілаваў. Алькаголікі ня вераць у Бога, бо зьняверыліся ці наагул ня верылі, таму і пьюць па-чорнаму. Паглядзіце што ў Менску робіцца! Я бачыў гэтыз супрацоўнікаў Менскага Зелянбуду: усе чорныя як здані, худзенькія, ледзь на нагах стаяць, але сваю электрапілу трымае! Пілуюць крыжы і раскопваюць альбо апаганьваюць могілкі звычайна алькаголікі. І гэта праўда жыцьця! Дзяржава зарабляе грошы на алькаголі: гарэлка, піва, чарніла, бырла, а потым вось такія выпівохі робяць чорную брудную справу па чыімсьці загадзе.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру