Свет22

У Бельгіі застрэлены мужчына, які напаў на паліцыянтаў з крыкам «Алаху акбар»

Мужчына, які напаў з мачэтэ на двух паліцыянтаў у бельгійскім горадзе Шарлеруа з крыкамі «Алаху Акбар», быў застрэлены паліцыяй і памёр ад ран.

«Пацверджана смерць мужчыны, які напаў з мачэтэ», — паведаміла паліцэйскае ўпраўленне Шарлеруа у сваім «Твітары».

У паліцыі таксама ўдакладнілі, што абодва пацярпелыя ў выніку нападу афіцэра жывыя. Паведамляецца, што адзін з двух параненых паліцэйскіх — жанчына.

Раён вакол ўпраўлення па-ранейшаму ачэплены. Фота: Twitter

«Я рэзка асуджаю напад ў Шарлеруа. Я ў думках з ахвярамі, іх блізкімі і паліцыяй. Мы пільна сочым за сітуацыяй», — напісаў у «Твітары» прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль.

Валонскі горад служыў базай некаторым з джыхадзістаў, якія стаялі за нападамі ў Парыжы ў лістападзе мінулага года і ў Бруселі ў сакавіку.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць