Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка растлумачыў свой сыход з дыстанцыі сённяшняй гонкі на Алімпіядзе ў Рыа праблемі з роварам.

«Ніякага падзення і пашкоджання рукі не было. Мне не зразумела, чаму СМІ распаўсюдзілі гэтую інфармацыю. Я не планаваў змагацца за медалі ў гэтай гонцы. Стаўку раблю на індывідуальныя спаборніцтвы, пра што і казаў напярэдадні. Працаваў на Канстанціна Сіўцова, аднак сышоў з дыстанцыі на 20 км раней, чым планаваў, праз тое, што зламаўся пераключальнік каробкі перадач і зляцеў ланцуг», — сказаў Кірыенка.

Наступныя спаборніцтвы ў мужчын адбудуцца 10 жніўня, калі будуць разыграныя медалі ў індывідуальнай гонцы на час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?