06.08.2016 / 23:40

Даля Грыбаўскайце пахваліла форму беларускай каманды ў Рыа 9

Сёння, 6 жніўня, у алімпійскай вёсцы адбылася цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга Літвы. У мерапрыемстве ўдзельнічала прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайце.

Фота Alfredas Pliadis

Падчас наведвання алімпійскай вёскі адбылася размова прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі Максімам Рыжанковым. У гутарцы таксама ўдзельнічала прэзідэнт НАК Літвы, алімпійская чэмпіёнка Дайна Гудзеневічуце і старшыня Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы, дарадца НАК Беларусі Настасся Марыніна.

У рамках дыялогу адбыўся абмен думкамі пра перспектывы выступу ў Рыа беларускіх і літоўскіх спартсменаў. Таксама прэзідэнт Літвы адзначана высокую якасць, дызайн і функцыянальнасць формы беларускай каманды, якую вырабіла літоўская кампанія «Аўдзімас» з выкарыстаннем магутнасцяў у Лідзе, што з'яўляецца добрым прыкладам сумеснага інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Гэтая ж кампанія таксама вырабіла форму для каманды Літвы.

Абодва бакі пажадалі адзін аднаму паспяховага выступлення на Гульнях-2016.

Чытайце:

Форма беларусаў з вышыванкамі трапіла ў алімпіядны Топ па версіі USA Today

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
? / Адказаць
07.08.2016 / 00:35
господи! ну слава богу! а я боялся, что она раскритикует собственного производителя. вот это неожиданность
0
Алесь / Адказаць
07.08.2016 / 09:41
Ну нарэшце хоць якия добрасцседския адносины. А то беларусы гатовыя заузець за яких спратоуцау з Тонга, а не летувисау суседзяу
0
Уладзя / Адказаць
07.08.2016 / 10:19
Хітрая Даля -- пахваліла нашу форму і... сваю, літоўскую фірму!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру