07.08.2016 / 10:45

Гімнаст Ліхавіцкі выйшаў у фінал у мнагабор'і, але не трапіў у восемку ні ў адным з відаў. Наперадзе ўкраінец з Данецка 2

Беларускі гімнаст Андрэй Ліхавіцкі выйшаў у фінал мнагабор'я. У кваліфікацыі беларус набраў 86,765 бала — гэта 16-ы радок.

На жаль, у фіналах на асобных снарадах Ліхавіцкі не выступіць. Найлепшы вынік ён паказаў у практыкаваннях на кані. Там ён стаў дзясяты.

Фінальныя спаборніцтвы ў пройдуць 10 жніўня.

Андрэй Ліхавіцкі. Архіўнае фота.

Найлепшым у кваліфікацыі стаў украінец Алег Вярняеў з паказнікам 91,964. Што цікава, гэты 22-гадовы спартовец нарадзіўся ў Данецку.

Алег Вярняеў. Архіўнае фота.

0
надзея / Адказаць
07.08.2016 / 14:43
так лиховицкий уроженец россии
0
Аўген / Адказаць
07.08.2016 / 15:38
Што цікава, гэты 22-гадовы спартовец нарадзіўся ў Данецку. ============ Усё слушна. Гэта толькі ў свядомасці расейскай прапаганды "ў наваросіі" ватная большасць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру