07.08.2016 / 22:45

Мала хто ведае — стары лагатып «Белавія» маляваўся з бела-чырвона-белага сцяга, а прымалі яго Трусаў і Шэйман  14

Нядаўна стала вядома, што Белавія зрабіла рэдызайн свайго лагатыпа — цяпер ім будзе белы васілёк на блакітным полі. Прынамсі адзін самалёт ужо мае на фюзеляжы гэты сімвал.

Астатнія ж пакуль лётаюць са старым — чырвоным крылом на белым полі. 

Сёння ўжо мала хто памятае (а хто і не ведае), што ў 92-м гэты лагатып зацвердзіла тагачасная Спецыяльная камісія па сімволіцы пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета. 

Старшынёй там быў Алег Трусаў (сёння — старшыня ТБМ імя Скарыны), ягонымі намеснікамі — былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Віктар Шэйман, а таксама Валянцін Голубеў. 

Да таго ж, у абмеркаванні бралі ўдзел дызайнеры, мастакі, прадстаўнікі авіяцыі і іншых дзяржаўных ведамстваў.

Лагатыпам беларускай авіяцыі абралі знак, які ўтварыўся ад бела-чырвона-белага сцяга: чырвоная паласа на ім расшчэпленая на некалькі ліній у выглядзе крыла самалёта. 

«Цешыла душу, што колькі гадоў мінула з ганебнага рэферэндуму, а беларуская авіяцыя ўсё яшчэ лётала пад бела-чырвона-белым знакам. Гэты сімвал увайшоў у гісторыю авіяцыі назаўжды — яго цяпер ведаюць ва ўсім свеце і, я думаю, ён яшчэ вернецца», — так «Нашай Ніве» пракаментаваў сітуацыю з лагатыпам Алег Трусаў. 

А вы што думаеце, які лагатып прыгажэйшы? 

Арцём Гарбацэвіч

0
лёлик / Адказаць
07.08.2016 / 22:53
для 90-х старый логотип был норм., но сейчас выглядит архаично. А новая раскраска ничего, хотя с василек черезчур уж схематичен. можно спутать с какой-то шестеренкой не зная хорошо самого цветка.
0
Алесь / Адказаць
07.08.2016 / 22:57
А я вось што дума: у беларускай мове ёсць кветка валошка і няма ніякага васілька, колер - валашковы (валошкавы). І не трэба толькі спасылацца на "цвяток радзімы васілька" М. Багдановіча - ён мала жыў у Беларусі і не так дасканала ведаў мову, ды і мова была тады не такой нармаванай, варта ўзгадаць толькі "Нашу ніву" таго часу - "першую беларускую газэту З РЫСУНКАМІ". Але сёння атрымліваецца, што ад мовы журналістаў іншы раз плакаць хочацца. Рэд. 1) Рысункі не тое самае што малюнкі. 2) І васілёк, і валошка бытавалі і бытуюць у народных гаворках. Гэта сінонімы. Не варта збядняць мовы.
0
Аўген / Адказаць
07.08.2016 / 23:19
Рэд. 1) Рысункі не тое самае што малюнкі ===================== А што, у назьве меліся на ўвазе "рысункі" як "чарцяжы"? Рэд. Здаецца, тая Наша Ніва так пісалі, бо людзі так называлі чорна-белыя газетныя карцінкі.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру