Двайны інцыдэнт здарыўся з французскім гімнастам Самірам Айт Саідам, які выступаў у кваліфікацыі Алімпіяды ў Рыа. Падчас выканання практыкавання спартовец няўдала прызямліўся і атрымаў двайны пералом нагі — вялікай і малой берцавай косткі. Хруснула на ўсю арэну, але мужны спартовец вытрымаў і не закрычаў ад болю.

Фота Рэбекі Блэквел, АП.

Фота Рэбекі Блэквел, АП.

Саміра Айт Саіда павезлі ў бальніцу, але падчас пагрузкі ў машыну хуткай дапамогі медыкі ўпусцілі насілкі з траўмаваным гімнастам.

Спартоўца чакае аперацыя, але ён паабяцаў, што яшчэ выступіць на Алімпіядзе-2020 і атрымае «золата».

Адметна, што гэты 26-гадовы гімнаст чатыры гады таму не трапіў на Гульні ў Лондане, бо атрымаў такую самую траўму на іншай назе, паведамляюць замежныя СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?