23-гадовы Ілля Чаргейка заняў шостае месца ў спаборніцтвах ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з 10 метраў.

Ён трапіў у фінал, куды прабіліся васьмёра наймацнейшых спартсменаў, але навязаць барацьбу за медалі, на жаль, не змог. У фінале беларус змог апярэдзіць толькі харвата Петэра Горсу і ўкраінца Алега Царкова.

У Чаргейкі будзе яшчэ адзін шанец зачапіцца за медалі ў Рыа.

Пакуль што 6-е месца Іллі Чаргейкі – гэта найлепшы вынік беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Рыа.

Першае месца ў стральбе дасталося італьянцу Нікола Кампрыяні, другое – украінцу Сяргею Кулішу, трэцяе – расіяніну Уладзіміру Масленнікаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?