ААТ «ААБ Беларусбанк» папярэджвае пра перабоі ў рабоце картак у ноч на 9 жніўня, адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце банка.
«У перыяд часу з 05:00 да 05:30 9 жніўня ў сувязі з правядзеннем ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» прафілактычных работ магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні картак у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу) пры правядзенні плацяжоў з дапамогай мабільных тэрміналаў аплаты (mPOS)», — гаворыцца ў паведамленні.
Беларусбанк просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.