У Бабруйску адкрылі самы вялікі ў Беларусі лядовы палац – «Бабруйск-Арэну».

У адкрыцьці ўдзельнічаў Аляксандар Лукашэнка. Палац разьлічаны на сем тысяч глядацкіх месцаў.

Палац будавалі аўральным чынам. На будоўлі правалі ў тры зьмены дзьве тысячы будаўнікоў. Жыхары Бабруйска дзеля палацу працавалі на суботніках.

Лядовы палац у Бабруйску пачалі будаваць у чэрвені 2006 году. Меркавалася будоўлю скончыць праз тры гады, у лістападзе 2009 году. Аляксандар Лукашэнка, аднак, запатрабаваў паскорыць будаўніцтва. Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура паабяцаў пабудаваць палац у першым квартале 2008 году.

Плянавалася, што ў 2013 годзе ў Беларусі пройдзе чэмпіянат сьвету па хакею. «Бабруйск-арэна» значылася ў заяўцы як адно зь месцаў правядзеньня першынства. Гэтым і апраўдвалася паскарэньне будаўніцтва. Права правядзеньня хакейнага чэмпіянату ў 2013 годзе, аднак, выйграла Швэцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?