Канадскі хакейны спецыяліст Уэйн Флемінг, які 30 мая прыбыў у Мінск для перамоў аб працы ў клубе «Дынама», доўга фатаграфаваў сталічныя прадуктовыя крамы — па даручэнні жонкі, з якой ён плануе жыць у Мінску ў выпадку падпісання кантракта. «Убачыўшы яго за гэтым заняткам, падышла міліцыя і пацікавілася, што мы тут робім. Калі ім растлумачылі, усе пытанні адпалі», — зазначыў на суботняй прэс-канферэнцыі Ўладзімір Ганчароў, генеральны дырэктар «Дынама».

Падчас візіту У. Флемінг правёў перамовы са старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімірам Навумавым і ўзяў удзел у адкрыцці «Бабруйск-Арэны» вечарам 31 мая. Ён выступіць у якасці трэнера зборнай зорак свету, якая згуляе з камандай беларускага прэзідэнта.

Вынікі перамоў будуць агучаны 2 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

57-гадовы У. Флемінг узначальваў зборную Канады ў 2001—2002 гадах, уваходзіў у яе штаб у 2004 і 2006 гадах. Апошняя пасада — асістэнт галоўнага трэнера ў клубе НХЛ «Калгары Флэймз». У 2001 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Канадскай хакейнай асацыяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?