Опэра і Філярмонія паўстануць у Беластоку. Гэта будзе вялікі комплекс заляў і галерэяў, які стане культурным цэнтрам гораду Браніцкіх, сталіцы польска-беларускага Падляшша.

Праект нязвыклы: на сьценах і дахах вялізных будынкаў будуць расьці трава і дрэвы. У задуме архітэктара, земляное пакрыцьцё дазволіць лепей упісаць комплекс у ляндшафт белавескага краю і перадаць ягоны дух.

Вялікія культурныя будоўлі ажыцьцяўляюцца цяпер у многіх гарадах Польшчы. Грошы на іх выдаткоўваюць мясцовыя ўлады, якія, паводле польскіх законаў, цяпер атрымоўваюць у сваё распараджэньне львіную долю падаткаў. Дафінансаваньне ажыцьцяўляе Эўрасаюз.

Цікава, што паралельна зь вялікімі праектамі ў Польшчы рэалізоўваюцца і мікра-макра-задумы. Гэтак, урад прапанаваў збудаваць у кожнай гміне (гэта прыкладна як беларускі сельсавет) па стадыёнчыку зь мінімальнай інфраструктурай (разьдзявальні, душ, прыбіральні). Частку грошай дае гміна з свайго бюджэту, частка даплачвае ўрад. Суфінансаваньне зь мясцовага бюджэту падаецца як умова. Лічыцца, што мясцовыя грамады тады будуць трымаць аб'екты ў добрым стане, калі яны ў іх зацікаўленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?