На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 жніўня курс долара і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас. Такая тэндэнцыя назіралася і на таргах 4, 5 і 8 жніўня.

Курс долара знізіўся на 0,0004 рубля, або 0,02%, і склаў 1,9658 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0062 рубля, або 0,28%, да 2,1769 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0057 рубля, або 0,19%, да 3,0338 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?