Апублікаваны каляндар чэмпіянату свету па хакеі 2017 года ў вышэйшым дывізіёне. Турнір пройдзе ў Парыжы (Францыя) і Кёльне (Германія) з 5 па 21 мая.
Зборная Беларусі на папярэднім этапе будзе выступаць у групе «В» у французскай сталіцы. Стартавы матч яна правядзе 5 мая супраць фінаў. Поўны расклад гульняў:
- 5 мая. Фінляндыя — Беларусь;
- 6 мая. Беларусь — Чэхія;
- 8 мая. Беларусь — Канада;
- 10 мая. Швейцарыя — Беларусь;
- 12 мая. Францыя — Беларусь;
- 13 мая. Славенія — Беларусь;
- 16 мая. Беларусь — Нарвегія.
Зборнай Беларусі спачатку прызначаныя матчы з найбольш рэйтынгавымі супернікамі, затым з камандамі з т.зв. другога эшалона. Падобны расклад быу ў беларусаў на сёлетнім чэмпіянаце свету ў Маскве. Некаторыя беларускія хакеісты адзначалі, што такі каляндар вельмі нязручны — лепш, калі матчы з топавымі супернікамі чаргуюцца з гульнямі супраць сераднякоў.
Для выхаду ў чвэрцьфінал у групе неабходна заняць адно з першых чатырох месцаў.