15.08.2016 / 18:37

«Pomperipossa в Грошландии», или Как наше социальное государство меня обсчитало 14

Жительница Минска Елена Терешкова находилась в отпуске по уходу за ребенком до двух лет. При этом подписала с «НН» договор подряда — готовила нам статьи на темы здоровья и воспитания детей. Бухгалтерия «НН», соответственно, подала сведения об оплате по договору подряда в Фонд социальной защиты населения.

Оказалось, в случае если заключаешь договор подряда, «урезают» на 50% пособие на ребенка. В результате Терешкова потеряла помощи на ребенка ровно столько, сколько получила гонораров по договору подряда с «НН». Закон есть закон.

А теперь — слово самой Елене Терешковой.

Елена Терешкова с детьми. Фото Дмитрия Дрозда.

«Pomperipossa i Monismanien» — твор, які напісала Астрыд Ліндгрэн, калі ёй прапанавалі выплаціць 102% падаткаў. З таго часу — а было гэта сорак год таму — Швецыя як дзяржава шмат у чым павярнулася тварам да народу. Голас Астрыд Ліндгрэн пачулі і палітыкі, і выбаршчыкі. Ды не пра Швецыю вядзецца, а пра зусім іншую «дзяржаву для народа», дзе заўсёды ўсё ў парадку, а Гарант Канстытуцыі асабіста сочыць за кавунамі ў гародзе, камбайнамі ў полі і дэмаграфічным прыростам…

У адным еўрапейскім горадзе, на шырокай вуліцы, названай у гонар вялікага леса, жыла сабе Аліса. Жыла яна на свеце не так і мала і лічыла сябе асобай адукаванай і творчай. Чытала кніжкі, у інтэрнэце сядзела, гадавала дзяцей, малодшаму з якіх не было яшчэ трох год. Падумвала выйсці на працу, бо Права на Працу, як казалі Алісе ў школе, было гарантавана ёй Канстытуцыяй, дый дзіцячых выплат на жыццё не надта хапала.

Па шчырасці, мала ў якім еўрапейскім горадзе вы сустрэнеце гэткую дзіцячуюдапамогу. Сто еўра на месяц — гэта вам не жартачкі! І гэтак цэлых тры гады! А хто кажа, што мала, той можа і зусім не браць. Як кажуць, не падабаецца — не еш. Ніхто цябе не прымушае гадаваць дзяцей. Аддай дзяржаве. Давядзецца плаціць за дзяржаўнае выхаванне, ну дык бясплатны сыр толькі ў пастцы!

Аліса, як жанчына адукаваная, разумела, што дзяржаўная кішэня не гумовая, і не мела ілюзіяў наконт таго, што Права на Жыццё ў яе дзяцей ёсць, але рэалізоўваць гэтае права збольшага даводзіцца ёй асабіста. Вось і вырашыла дапамагчы сабе і дзецям, а менавіта — пашукаць падпрацоўку. Чалавеку творчаму паўсюль рады, і неўзабаве Аліса стала пісаць артыкулы для аднаго заслужанага выдання.

Запабягаючы наперад, адзначым, што паважанае выданне вельмі старалася ўсё рабіць паводле закону, як і павінна быць у еўрапейскім горадзе, іначай Права на Працу можна і пазбавіцца. Працаваць у нас могуць і не даць.

Алісу ж ва ўсёй гэтай сітуацыі цікавіла магчымасць творчай рэалізацыі і Права на Ганарар, якое чамусьці не запісанае ў Канстытуцыі, але заслужанае выданне і ў гэтым выпадку паводзілася бездакорна, як і мусіць быць у еўрапейскім горадзе.

Праз два месяцы Аліса адчула, што дастаткова творча рэалізавалася, і з ўзаемнай згоды пакінула выданне, вярнуўшыся на асноўнае месца працы. Не сказаць, каб яна была непісьменнай дурай, прынамсі яна працавала толькі на палову стаўкі і ні гадзінкай больш, каб ёй не абрэзалі дзіцячыя выплаты. Злыя языкі перыядычна казалі, што ёй варта было б выйсці на поўную стаўку, але Аліса даўно скеміла: палова зарплаты плюс цэлаядапамога гэта больш, чым палова дапамогі плюс цэлая зарплата. А калі нават і крыху менш, то выкрэсліваць штомесяц з жыцця на 80 гадзін больш за тыя ж грошы — гэта ўжо Права на Ідыятызм.

Права на Ідыятызм у еўрапейскім горадзе існавала заўжды і датычыла абсалютна ўсіх сфер жыцця. І, натуральна ж, карыстанне гэтым правам цягнула за сабой пэўныя акалічнасці. Вось атрымаў ты вышэйшую адукацыю. Пяць ці нават шэсць год прыкідваўся ідыётам, рабіў выгляд, што вучышся. Маеш права! Пайшоў на працу. Кожнаму ідыёту гарантаванае першае працоўнае месца. І зарплата маладога спецыяліста. У параўнанні з якой выплаты на дзіця выглядаюць на сапраўдную дапамогу дзяржавы. Заўважце, у іншых еўрапейскіх гарадах ніхто ідыётам з вышэйшай адукацыяй нічога не гарантуе — ані размеркавання, ані кантракта. Ані зарплаты маладога спецыяліста.

Права на Ідыятызм ты можаш абараніць нават у судзе. Прыводзіш сведак, забяспечваеш доказы, рыхтуешся, хвалюешся, спадзяешся. А суддзя глядзіць на цябе спагадліва і выносіць рашэнне ў адпаведнасці з унутраным перакананнем, што ты хто? Правільна. Ты адразу пачуваешся ідыётам, сведкі твае ідыёты, адвакат твой ідыёт двойчы. Такімі самымі ідыётамі глядзяцца і прадстаўнікі кампетэнтных ворганаў. Усеагульнае Права на Ідыятызм.

А бывае, Права на Ідыятызм мае той, хто дае табе дазвол на прадпрымальніцкую дзейнасць. Але вось бяда: ён, упаўнаважаны ідыёт, нешта не даглядзеў. А праз пяць год хіба знайшлася пры чарговай праверцы. І вось ужо ты, аказваецца, пяць год незаконна займаешся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Здавалася б, пры чым тут ты? А ўсё проста: Права на Ідыятызм абавязвае адпавядаць ідыётскім стандартам.

Але вернемся да нашай героіні. Жыла Аліса і не тужыла, у прызначаны тэрмін выйшла на працу на стаўку (грошай у яе, як вы разумееце, стала роўна на палову пасобія менш, але ніхто ёй не вінаваты, сама дура, магла б адразу пятага дзіцёнка запачаць). І тут прыйшла ёй у кантору папера, што Аліса мела нахабства злоўжываць Правам на Працу цэлых два месяцы! Пра што кампетэнтыя ворганы даведаліся ад яе працадаўцы.

Аліса напружыла мозг (вышэйшая адукацыя, сямнаццаць год стажу і чацвёра дзяцей з’елі ёй не ўвесь мозг) і навяла спраўкі. О, жах! Сляды прывялі ў паважанае выданне, дзе па першым жа званку Алісе адшукалі Дамову Падрада, паводле якой значылася, што за два месяцы яна зарабіла 257 рублёў і 15 капеек. І гэта, сапраўды, было. Як пячатка «копія сапраўдная» на копіі дамовы.

Прадчуваючы нядобрае, Аліса пайшла туды, дзе канстытуцыйнае Права на Працу дасюль яшчэ канвертуюць у архаічнае звычаёвае Права на Заробак, то бок у бухгалтэрыю. І там яна даведалася, што просіць утрымаць з яе будучых заробкаў лішак налічанага дзіцячага пасобія, прычым просіць зрабіць гэта тут і зараз, вось проста з наступнай зарплаты і просіць. Добра, што не патрабуе. Аліса паварушыла складкамі на ілбе, што замянялі ёй з’едзеную частку звілін, і спытала, ці можа яна папрасіць, каб лішак утрымлівалі хаця б двума часткамі. І бухгалтэрыя, паварушыўшы складкамі на ілбе, пагадзілася. Перапрасіўшы пановай, Аліса ўдакладніла, якую ж менавіта суму яна просіць у яе ўзяць назад. І з палёгкай пачула адказ: 256 рублёў 88 капеек!

О, божа! Права на Працу не каштавала ёй ні капейкі! Больш за тое, Права на Ганарар было такім непарушным, што Аліса змагла выйсці ў плюс на цэлых 27 капеек! Не, ёсць усё ж такі ў свеце справядлівасць, якая глыбокім сэнсам напаўняе Права на Жыццё ў еўрапейскім горадзе.

Вы спытаеце: а ў чым мараль? Аліса ў разгубленасці. Здаецца, Права на Працу, Права на Жыццё і іншыя Правы ў яе ёсць. Але чаму вакол раз за разам пераважае Права на Ідыятызм, якім карыстаюцца законатворцы і прымушаюць ім карыстацца нас з вамі?

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Алена Церашкова

0
Катерина / Ответить
14.08.2016 / 11:23
В последнее время наши органы соц. защиты просто озверели. Моей 80-летней маме хотели пересчитать пенсию начиная с 2003 года (в 2003 она была зарегистрирована предпринимателем). Для начала "довели ее до скорой помощи". Утверждение, что не работала - "им неинтересно, главное - что зарегистрирована". Потом уже мы (дети) выясняли, что в 2004 году налоговая отправила представление на закрытие предпринимательства "за неведение деятельности" по декрету президента. Куда ушел процесс закрытия - тайна покрыта мраком. Мы то отбились. Но слышали рассказ соцработницы про десятки сидящих у них под дверьми стариков-должников. Сколько будет инсультов и инфарктов благодаря соцзащитникам - узнаем ли?
0
leikobel / Ответить
14.08.2016 / 11:33
Дык хто прасіў регістравацца, а не працаваць, справядліва!
0
АБ / Ответить
14.08.2016 / 12:03
Чалавек хоча ісці працаваць, прыносіць прыбытак сабе, працадаўцу і дзяржаве ў выглядзе падаткаў і яго дэстымулююць гэта рабіць нашыя "цудоўныя" законы. На мой погляд - гэта сапраўдны ідыятызм! Аб якім развіцці эканомікі яны там наверсе мараць? Навошта стымуляваць людзей сядзець дома, калі яны могуць зрабіць нешта для сабе і ўсіх нас разам?
Показать все комментарии/ 14 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера