Следчы камітэт РФ плануе заснаваць ведамасны медаль «За чысціню намераў і высакароднасць спраў». Праект загаду старшыні СК аб заснаванні гэтай узнагароды апублікаваны на партале прававой інфармацыі.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што медалём будуць узнагароджвацца супрацоўнікі СК «за высокую маральнасць і высакародныя ўчынкі, прафесійнае майстэрства і асабісты прыклад ва ўзорным выкананні службовага абавязку».

Медалём таксама мяркуецца ўзнагароджваць грамадзян Расійскай Федэрацыі «за шматгадовую, актыўную і плённую дзейнасць, накіраваную на якаснае рашэнне Следчым камітэтам» шэрагу задач.

У лік такіх задач у ліку іншага уключаныя: сацпадтрымка супрацоўнікаў і пенсіянераў СК; падтрымка грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на развіццё грамадзянскай супольнасці ў РФ; выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, пераемнасці пакаленняў; стварэнне маральна-арыентаваных узораў мастацтва, якія прапагандуюць ідэалы дабра, справядлівасці, міжнацыянальнага і міжрэгіянальнага міру і згоды.

Па рашэнні кіраўніка СК, гаворыцца ў дакуменце, медалём могуць быць узнагароджаныя і замежныя грамадзяне (падданыя).

У Следчага камітэта ёсць 16 ведамасных узнагарод — медалі, памятныя медалі, знакі адрознення і нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі». Папярэдні раз спіс ведамасных узнагарод СК быў пашыраны ў лістападзе 2014 года, калі былі заснаваныя памятныя медалі «За ўдзел у стварэнні органаў следства ў Крыме» і «За ўзаемадзеянне ў стварэнні органаў следства ў Крыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?