Старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) абраны Уладзімір Улаховіч, які раней працаваў намеснікам старшыні БелГПП, паведамілі ў прэс-службе палаты.

Фота БелТА

Фота БелТА

Сёння адбылося пасяджэнне савета Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у якім удзельнічалі міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, прадстаўнікі 73 прадпрыемстваў, арганізацый, бізнес-саюзаў краіны.

Савет вызваліў Міхаіла Мятлікава ад пасады старшыні БелГПП у сувязі з яго прызначэннем на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?