Пенсіянерка для ўсыплення сваіх ахвяр выкарыстала ларазепам, сцвярджае следства. Фота GETTY IMAGES

Пенсіянерка для ўсыплення сваіх ахвяр выкарыстала ларазепам, сцвярджае следства. Фота GETTY IMAGES

Суд у Польшчы ўзяў пад варту пенсіянерку, якая знаёмілася з мужчынамі праз газеты, пры сустрэчы падсыпала ім у ежу снатворнае, а потым рабавала.

Па версіі следства ў аднаго з мужчын, які запрасіў 80-гадовую Яніну М. дадому, пенсіянерка скрала каштоўнасці, наяўныя грошы і электроніку на дзве тысяч даляраў. Папярэдне яна атруціла вячэру пенсіянера таблеткамі ларазепама.

Гэта не адзіны эпізод у справе супраць пенсіянеркі. Следства лічыць, што Яніна М. зрабіла падобнае яшчэ па меншай меры з адным састарэлым мужчынам у Польшчы.

«Зірнуўшы на яе, я б не падумаў, што гэтая жанчына здольная на такія злачынствы. Або, што ёй 80 гадоў», — цытуе агенцтва Франс Прэс пракурора, які выступаў у судзе.

Яніна М. ўжо мае дзевяць судзімасцяў за крадзеж і махлярства. Калі яе прызнаюць вінаватай на гэты раз, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.

Ларазепам ўжываецца для лячэння трывожнага стану і нервовасці, выклікае сон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?