Фота embraer.com.br.

Фота embraer.com.br.

Высветлілася: у рухавік трапіла птушка. У «Белавія» кажуць, гэта першы падобны інцыдэнт ад пачатку года. Пасажыраў жа неардынарнасць сітуацыі не ўразіла.

«Мы 12 гадзін праседзелі на металічных лавах у аэрапорце, пакуль чакалі наступнага рэйса, — абураная Святлана. — Я збіраюся звяртацца ў авіякампанію па кампенсацыю».

— Як толькі самалёт стаў заводзіцца, муж звярнуў увагу на нейкі дзіўны трэск, але што гэта, ніхто не ведаў, — прыгадвае тую раніцу суразмоўца. — Калі сталі зніжацца, мы вельмі перапалохаліся. Думалі, зараз разаб'емся. А потым даведаліся: у рухавіку знаходзіцца птушка.

Па словах пасажыркі, наступны самалёт прыбыў за імі з Мінска толькі бліжэй да вечара. У 20.35 яны вылецелі на радзіму.

— Увесь гэты час мы сядзелі ў невялікім аэрапорце на металічных лавах, — абураная Святлана. — Вядома, дзякуй, што нас пакармілі, але чаму не пасялілі ў гатэль?! Многія, каб патрапіць у Бургас да 8.00, паўставалі ў 4 раніцы. На борце было чалавек 20 дзяцей. У мяне самой чатырохгадовая дачка. Чаму яна пасля адпачынку павінна паўдня пакутаваць?! Але больш за ўсё мне было шкада цяжарную жанчыну, якая ўвесь гэты час сядзела побач з намі. З ёй было таксама было яшчэ дзіця. Уявіце, як ёй?

Цяпер Святлана збіраецца пісаць заяву ў авіякампанію.

— Я б хацела, каб усім пасажырам выплацілі кампенсацыю. І за тое, што мы адпакутавалі цэлы дзень, і за стрэс. Уявіце, як пасля гэтага было сесці ў самалёт і зноў узлятаць?!

У «Белавія» пацвердзілі: сапраўды, рэйс, які 7 жніўня 2016 года ў восем раніцы вылецеў з Бургаса ў Мінск, неўзабаве пасля ўзлёту зрабіў пасадку ў тым жа балгарскім аэрапорце. У рухавік трапіла птушка, і пілот вырашыў вярнуцца. У сувязі з тым, што самалёт атрымаў пашкоджанні, было вырашана накіраваць у аэрапорт Бургаса рэзервовае паветранае судна.

— Людзей размясцілі ў транзітнай зале, дзе з імі ўвесь час знаходзіўся супрацоўнік аэрапорта, — распавядаюць у прэс-службе авіякампаніі. — Ён падаваў ім усю неабходную інфармацыю. Пасажырам арганізавалі двухразовае гарачае харчаванне, а дзіцяці, якое адчула боль у вушах, тут жа аказалі медыцынскую дапамогу. У сувязі з тым, што пасажыры прайшлі памежныя і мытныя працэдуры, у многіх былі закрытыя (пагашаны) візы, большасць з іх не маглі пакінуць зону аэрапорта Бургаса. Варта ўлічыць, што лета — гэта сезон. Усе самалёты задзейнічаны на розных напрамках, і знайсці свабодны —досыць складана.

У авіякампаніі распавялі, што сітуацыі, калі птушка трапляе ў рухавік самалёта, адносяцца да абставін непераадольнай сілы. Здараецца такое вельмі рэдка. Ад пачатку года ў «Белавія» — гэта першы падобны інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?