У ходзе трохдзённых вучэнняў Паўночнага флота расійскія вайскоўцы цалкам замаскіруюць адзін з найбуйнейшых гарадоў Мурманскай вобласці Севераморск, піша ТАСС.
Фота: voenpro.ru
Горад быў абраны не выпадкова: тут знаходзіцца галоўная база Паўночнага флота Расеі. Маракі ўжывуць стацыянарныя і рухомыя сістэмы дымапуску на тэрыторыі вайсковых аб'ектаў паўночнамарскога гарнізона.
Ваенныя маракі запэўнілі, што запланаваныя да ўжывання ў ходзе вучэнняў дымавыя сумесі нейтральныя і не ўяўляюць пагрозы здароўю чалавека. Адзінае, пах у сумесяў не самы прыемны, але ён будзе хутка выветрывацца.
У вучэннях будуць задзейнічаны дымапускавыя разлікі асобнай роты радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны флоту.
0
0
0
0
0
0