Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі сутыкнуліся з перабоямі ў працы папулярнай анлайн-крамы AliExpress. Некаторыя ўпершыню заўважылі праблему сёння, іншыя ж не могуць здзейсніць пакупкі ўжо некалькі дзён.

Суполка «AliExpress.com па-руску» апытала сваіх падпісчыкаў аб тым, наколькі карэктна ў іх працуе гандлёвая пляцоўка. 90% беларускіх карыстальнікаў адзначылі, што не ўсе сэрвісы пляцоўкі функцыянуюць спраўна. Агуламі на збоі паскардзілася больш за 600 беларусаў.

Праблемы выяўляюцца ў немагчымасці зайсці ў рахунак, дадаць тавар у кошык, адсачыць набыты тавар. Таксама прылады пакупнікоў не паказваюць выявы на картках тавараў.

Дакладная прычына праблемы пакуль няясная. Некаторыя карыстальнікі распавядаюць, што вырашыць праблему атрымалася з дапамогай VPN-сэрвісаў. Дапамагчы можа браўзернае пашырэнне для Chrome, Mozilla, Opera або ўніверсальны інструмент ад «Яндэкса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?