Траса з уздымамі не лепшым чынам пасавала Васілю і ён адразу ж згубіў даволі шмат часу. На першай адсечкі Кірыенка быў 11-м і ўжо не змог адыграцца. На фінішы беларус паказаў 17-ы вынік. Яшчэ адзін прадстаўнік нашай краіны Канстанцін Сіўцоў стаў 25-м.
Перамогу ж святкаваў швейцарац Фабіян Канчэлара, які апярэдзіў галандца Тома Дзюмолена і брытанца Крыса Фрум.
На гэтым спаборніцтвы па веласпорце на шашы ў Рыа завяршыліся.
Наступнымі медалі будуць разыгрываць гоншчыкі на трэку. Беларусь у гэтых стартах прадставіць чэмпіёнка краіны Таццяна Шаракова.
0
0
0
0
0
0