Калі ты арыштаваны, шанцаў апраўдацца ў цябе практычна няма. За 6 месяцаў 2016 года суды Беларусі прызналі невінаватымі і апраўдалі 44 чалавекі, абвінавачаных па крымінальных артыкулах. Пра гэта паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

У першым паўгоддзі беларускія суды разгледзелі і вынеслі прысуды па 20 919 крымінальных справах. 22 028 чалавек былі асуджаныя, 44 чалавекі — прызнаныя невінаватымі і апраўданыя.

Сярод 44 апраўданых ў першым паўгоддзі 2016-га адзін чалавек быў прызнаны невінаватым у здзяйсненні забойства. Судовая калегія па крымінальных справах Салігорскага раёна і горада Салігорска ў сакавіку прызнала дзеянні абвінавачанага Г. неабходнай абаронай і апраўдала яго за адсутнасцю складу злачынства.

Больш за ўсё апраўдальных прысудаў суды вынеслі па артыкуле 153 (Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання). Па ёй апраўдана 7 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?