Рэгіянальныя рынкі жылля па інэрцыі рухаюцца ўслед за сталіцай. Іх дынаміка ў пачатку лета нагадвала мінскі графік сярэдзіны вясны, калі зніжэнне коштаў яшчэ не спынілася, але ўжо пачало запавольвацца.
У II квартале сярэдняя цана мінскіх кватэр, разлічаная па дадзеных рэальных здзелак, знізілася ўсяго на 1%. Пры гэтым у траўні і чэрвені ўжо назіраўся рост. Сярод іншых гарадоў краіны нешта падобнае адбывалася толькі ў Магілёве. Кватэры ў іншых рэгіянальных цэнтрах патаннелі за красавік-чэрвень на 3% і больш.
Салігорск застаецца другім горадам па дарагавізне жылля пасля Мінска. Толькі тут сярэдняя цана квадратнага метра перавышала летам $700, у іншых гарадах (у тым ліку і ў абласных цэнтрах), сярэднія цэны знаходзяцца ў дыяпазоне 400-650 $ / м2.


Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары