Сервіс перавозак «Убер» праводзіць у Мінску прома-акцыю. Кліентам прапануецца зніжка памерам 30% на 10 паездак тэрмінам да 18 жніўня.
Каб атрымаць зніжку, трэба ўвесці ў мабільным дадатку промакод HAPPYSELECT.
Тарыфы «Убера» найніжэйшыя ў Мінску ў сферы пасажырскім перавозак. Аднак кліенты наракаюць, што часта на лініі бракуе патрэбнай колькасці машын. У такім разе прымяняецца павышаны каэфіцыент, што ўздымае выніковы кошт паездкі.