13.08.2016 / 10:08

Цукерберг раздае бясплатны інтэрнэт. А ў Беларусі будзе? 11

Марк Цукерберг паведаміў пра першы паспяховы палёт самалёта Aquila на сонечных батарэях. Гэтыя беспілотнікі могуць раздаваць інтэрнэт у аддаленыя і малазаселеныя раёны планеты. Aquila распрацоўваўся 2 гады. У мінулым годзе Facebook пачаў тэставыя палёты партатыўных мадэляў, а 28 чэрвеня гэтага года ў штаце Арызона адбыўся першы палёт ужо гатовага поўнапамернага лятальнага апарата.

Самалёт можа знаходзіцца на вышыні 18 кіламетраў і раздаваць інтэрнэт на тэрыторыю з дыяметрам 60 кіламетраў. Сонечныя панэлі на крылах сілкуюць 225-кілаграмовыя батарэі на працягу дня, што дазваляе дрону працягваць палёт і раздаваць інтэрнэт нават ноччу і ў пахмурнае надвор'е. Самалёт павінен прызямляцца толькі кожныя 90 дзён — для тэхнічнага абслугоўвання.

Aquila мае невялікую спажываную магутнасць у 5000 Ват. Гэта эквівалентна магутнасці трох звычайных фенаў для валасоў.

Самі ж беспілотнікі атрымліваюць доступ да інтэрнэту з зямной паверхні пры дапамозе лазера.

Ці пабачым мы гэтыя дроны ў Беларусі? Не, не пабачым. Цукерберг адзначыў, што такі спосаб доступу да інтэрнэту добры для малазаселеных і аддаленых рэгіёнаў планеты (пустыні, джунглі, невялікія выспы). Эканамічна немэтазгодна для некалькіх соцень чалавек будаваць асобную вежу мабільнай сувязі альбо праводзіць оптавалаконную сетку, лепей запусціць адзін беспілотнік. А вось у рэгіёнах з нармальнай і высокай шчыльнасцю насельніцтва, да якіх адносіцца Беларусь, выкарыстанне дронаў нерацыянальнае — прасцей укладаць грошы ў класічныя наземныя каналы сувязі.

Максім Маханькоў

0
Мордехай В. / Адказаць
13.08.2016 / 10:20
І захадзіць можна будзе толькі ў Фэйсбук, астатні трафік будзе камерцыйным. Індыя, напрыклад, адновілася з гэтае нагоды, хіба што Фэйсбук адзін з 3-х самых папулярных праграм на тэлефонах у індусаў.
0
Гость / Адказаць
13.08.2016 / 11:08
Белгазпромбанк из бизнес-класса будет раздавать)
0
Гость / Адказаць
13.08.2016 / 11:22
Белгазпромбанк будет раздавать из бизнес-класса:)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру