Суд Навабеліцкага раёна Гомеля вынес прыгавор 49-гадоваму жыхару Гомеля, які абвінавачваецца па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетніх, выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў, іх публічная дэманстрацыя.
Як паведаміла прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова, абвінавачваны прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі, з якіх тры гады яму належыць правесці ў турме, а астатняй тэрмін — у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд пакуль не набыў законную сілу, абвінавачваны яго абскардзіў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Мужчыну затрымалі ў ліпені 2015 года, следства доўжылася год. Пацярпелымі па справе праходзяць дзяўчынкі ва ўзросце ад 10 да 12 гадоў.
Злачынствы былі ўчынены ў Гомельскім раёне і Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра. Праваахоўнікам удалося затрымаць мужчыну перад тым, як ён збіраўся схавацца на тэрыторыі Расіі. Там яго раней судзілі за згвалтаванне малалетняй.