Адорваў Агапу:
Абаранкамі, абабкамі,
Агуркамі, ажынай, агрэстам»
***
Паўсотні ілюстрацыяў‑вышыванак да падобных вершыкаў выставіла бібліятэка ў Менску.
Аўтар вышыванак — Ларыса Іўліева, пастаноўшчыца спэктакляў для дзяцей ды сцэнарыст «Калыханкі».
Яе вышыванкі дапоўненыя на выставе дзясяткамі тэкстаў скарагаворак па‑беларуску.
Выстава праходзіць у 5‑й бібліятэцы (вул. Казлова, 2) й працягнецца па 7 чэрвеня. Уваход на выставу — вольны.