Еўрапейскі саюз сцвярджае, што ў цяперашні час адсутнічаюць пацвярджэнні заявам расійскіх чыноўнікаў аб падзеях у Крыме, і заяўляе аб падтрымцы цэласнасці Украіны, уключаючы Крым.
Пра гэта гаворыцца ў каментары прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ва Украіне, дадзеным па запыце «Еўрапейскай праўды».
«Нам не вядома пра якія-небудзь доказы ў пацверджанне заяў Расіі пра падзеі ў Армянску», — заявіў Юргіс Вільчынскас, кіраўнік аддзела прэсы і інфармацыі дыпмісіі.
«Мы цвёрда застаёмся на пазіцыі падтрымкі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, а таксама праграмы рэформаў. ЕС заклікае да мірнага рашэння канфлікту, у тым ліку таго, што ідзе ва Усходняй Украіне», — падкрэсліў ён, нагадаўшы аб асуджэнні Еўрасаюзам незаконнай анексіі Крыма з боку РФ.
Затым прэс-сакратар ЕС па пытаннях знешняй палітыцы Мая Касьянчыч у каментары «Еўрапейскай праўдзе» пацвердзіла, што заява яе калегі з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй ЕС адносна падзей у Крыме і на мяжы з мацерыковай Украінай.