У пятніцу з апошнім словам выступаюць абвінавачаныя па справе Уладзіміра і Казбека Япрынцава і Аляксандра Арабяна. Уладзімір Япрынцаў пачаў сваю прамову са слоў падзякі.

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

«Вялікі дзякуй родным, блізкім, сям'і. Гэта вялікая справа, што яны нам вераць. І хлопцам-спартсменам дзякуй», — падзякаваў Япрынцаў шматлікім сябрам і калегам-спартоўцам, штодня прыходзілі ў суд.

У асноўным Япрынцаў кажа пра абставіны справы, зрэдку эмацыйна ўзгадваючы: «Жывёл даўно не бачыў, сабаку хочацца пагладзіць».

Ён таксама папрасіў журналістаў не называць яго «правай» і ніякай іншай рукой Чыжа: «Мы былі партнёрамі».

«Я не меў намеру нікога падмануць. Я быў упэўнены, што і моладзь працуе на рынку нафтапрадуктаў, яны кантактавалі з нашым нафтавым аддзелам, Бацвінка. «Трайпл» займаўся растваральнікамі, я ў гэта не лез. У іх, моладзі, былі невялікія аб'ёмы, я думаў, іх рыхтуюць да нейкіх вялікіх праектаў. Вось і падрыхтавалі», — сказаў Япрынцаў-старэйшы.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што «ніколі Савяк і Маміяшвілі не казалі са мной пра нафтапрадукты — толькі пра тое, што ім павінны былі грошы». «Савяк не дурны чалавек. Ён даваў грошы пад працэнты — інакш бы ён не стаў «падманвацца» восем месяцаў», — сказаў бізнесмен.

«Я разумеў, што грошай няма, і быў у шоку, — успомніў ён момант, калі яму стала вядома аб рэальным аб'ёме даўгоў сына, падкрэсліўшы, што згодны з адвакатам сына Казбека, які падкрэсліў, што свядома «кінуць» такіх аўтарытэтных і паважаных людзей, як Міхаіл Маміяшвілі і Іосіфа Аксенцьева, моладзь не магла. — Гэта вядомыя і паважаныя мной людзі, падманваць, кідаць іх — трэба быць хворым чалавекам».

Уладзімір Япрынцаў нагадаў, што асабіста аддаў Маміяшвілі і Анзору (Язэпу Аксенцьеву) па даўгах сына і яго партнёраў больш за 1,5 млн даляраў.

«Я адчуў, што Чыж мяне пахаваў. Я прыйшоў да яго і ўсё распавёў, пра ўсе даўгі сына. Ён сказаў, што Мішу і Бацвінка бярэ на сябе, з астатнімі разбярыся ты», — распавёў Япрынцаў.

«Любімая прымаўка майго былога партнёра: ды ён збіты лётчык», — адзначыў Япрынцаў, распавядаючы, як Маміяшвілі прыязджаў у Мінск ацэньваць, як ён зразумеў пасля, аб'ёмы бізнэсу. Пры гэтым Япрынцаў падкрэсліў, што вельмі ўдзячны і Маміяшвілі, і Савяку за іх паводзіны ў перыяд, калі ён у разгар праблем з абавязкамі сына апынуўся ў бальніцы.

«Калі б моладзь была ашуканцамі, наша служба бяспекі, а яна не горшая, чым КДБ, ведала б, калі б яны займаліся якім-небудзь глупствам», — сказаў Япрынцаў.

Ён адзначыў, што першы раз адчуў, што яму здрадзілі, калі кіраўнікі Савецкага Саюза краіну развалілі, другі, калі ўбачыў, што на яго напісаў у заяве Чыж.

«Не такія ўжо дрэнныя маладыя людзі. На маіх вачах яны шмат дапамагалі дзіцячым дамам, бальніцам. Не было ні яхт, ні самалётаў. Калі пачаліся праблемы, сталі прадаваць усё…» — падкрэсліў Уладзімір Япрынцаў.

«Прашу прыняць аб'ектыўнае рашэнне. Упэўнены, што махлярства ў нашых дзеяннях не было», — рэзюмаваў ён.

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Казбек Япрынцаў падкрэсліў, што па эпізодзе з Савяком «відаць няўзброеным поглядам, што за паўтара года пералічыць 24 млн даляраў, не атрымаць ні кроплі нафтапрадуктаў і працягваць пералічваць грошы — гэта проста нерэальна». Відавочна, што гэта быў дагавор пазыкі, адзначыў ён.

«Калі наш бізнэс быў такі ўжо праблемны, то незразумела, чаму прэтэнзіі да яго з'явіліся ўжо пасля затрымання», — працягваў Казбек.

Пра свае эксперыменты з «Форэкс» ён сказаў унікліва, адзначыўшы, што не было прадстаўлена ў судзе доказаў таго, што ён граў на «Форэксе».

Казбек падзякаваў сваякам за падтрымку, адзначыў, што з такой падтрымкай можна і 15 гадоў праседзець, і папрасіў іх спакойна прыняць любы прысуд, «ні ў каго не пляваць» (мама Казбека на адным з пасяджэнняў эмацыйна плюнула ў пацярпелага Рабцэвіча).

Суд пайшоў у дарадчы пакой. Прысуд будзе абвешчаны 23 жніўня.

Сябры і родныя, пакідаючы залу, віншавалі Уладзіміра Япрынцава з будучым днём нараджэння: 14 жніўня яму спаўняецца 55 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?