12 жніўня 44-гадовая беларуская вяслярка заняла 5-е месца ў паўфінальным заездзе з вынікам 7 хвілін 48,89 секунды. На гэтай пазіцыі яна знаходзілася на працягу ўсёй гонкі.

Карстэн — алімпійская чэмпіёнка 1996 і 2000 гадоў, сярэбраны прызёр АГ-2004 і бронзавы — АГ-2008. Акрамя таго, яна заваявала бронзавы медаль у чацвёрцы на Алімпіядзе 1992 года. У 2012 годзе ў Лондане яна была пятай, у Рыа-дэ-Жанейра зможа заняць месца не вышэй за сёмае.

У фінал спаборніцтваў адзіночак выйшаў Станіслаў Шчарбачэня, які стаў другім у сваім паўфінальным заездзе (7.06,69). Пасля 500, 1.000 і 1.500 метраў дыстанцыі ён ішоў пятым, але затым паскорыў рух і апярэдзіў трох сапернікаў.

Мужчынская чацвёрка распашная (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Мікалай Шарлап, Ігар Пашэвіч) у фінале Б (за 7—12-е месцы) заняла трэцяе месца (выніковае 9-е) з вынікам 6.00,57.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?