Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту часовай паверанай у справах Беларусі ў краіне Людміле Татарыновіч «з нагоды паветранага судна неўстаноўленага тыпу, якое 11 жніўня 2016 года парушыла дзяржаўную мяжу Літоўскай Рэспублікі ў паветранай прасторы з боку Рэспублікі Беларусь». Паведамленне аб гэтым размешчана на сайце літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

«Службы назірання за паветранай прасторай зафіксавалі, што 11 жніўня 2016 года ў 10-гадзін 37 хвілін (па часе Літоўскай Рэспублікі) паветранае судна неўстаноўленага тыпу, якое прыляцела з Рэспублікі Беларусь, два разы парушыла дзяржаўную мяжу Літоўскай Рэспублікі ў паветранай прасторы каля самакіравання Лаздзіяйскага раёна. Парушэнне паветранай прасторы Літоўскай Рэспублікі працягвалася да 10 гадзін 47 хвілін», — сказана ў паведамленні.

Міністэрства замежных спраў Літвы запатрабавала ад Беларусі «як мага хутчэй падаць тлумачальную з нагоды вышэйзгаданага інцыдэнту», а таксама заклікала прыняць усе неабходныя меры, каб у будучыні такія інцыдэнты не паўтараліся.

У прэс-службе Мінабароны Беларусі факт парушэння паветранай прасторы Літвы не пацвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?