На летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра Аляксандра Герасіменя выступіць у паўфінальным заплыве на 50 м вольным стылем.

12 жніўня ў кваліфікацыі яна заняла трэцяе месца (24,42 секунды), увайшоўшы, такім чынам, у лік 16 спартсменак, якія прайшлі адбор.

Беларуска Юлія Хітрая паказала 27-ы час (25,18).

Паўфінал адбудзецца рана раніцай 13 жніўня па мінскім часе.

Чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Лондане Герасіменя заваявала сярэбраны медаль на гэтай дыстанцыі. Такі ж вынік яна паказала і на стометроўцы вольным стылем (цяпер не трапіла ў фінал).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?