13.08.2016 / 10:06

Амерыканец Энтані Эрвін стаў самым старэйшым алімпійскім чэмпіёнам у плавальных відах спорту ФОТА 1

Амерыканскі плывец Энтані Эрвін перамог у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем з вынікам 21,40 секунды.

Свой чарговы залаты медаль Эрвін заваяваў ва ўзросце 35 гадоў 79 дзён, што робіць яго самым старэйшым алімпійскім чэмпіёнам у плавальных відах спорту.

Другім на фініш прыйшоў дзеючы чэмпіён свету на гэтай дыстанцыі француз Фларан Манаду, які адстаў ад Эрвіна толькі на адну сотую секунды.

Бронзавы медаль дастаўся яшчэ аднаму плыўцу з ЗША Натану Эдрыяну.

Для Энтані Эрвіна гэта ўжо другое золата на гульнях у Рыа — у складзе зборнай ЗША ён стаў пераможцам у эстафеце 4х100 метраў вольным стылем.

Да гэтага Эрвін таксама адзін раз станавіўся залатым прызёрам Алімпіяды — 16 гадоў таму на гульнях у Сіднеі.

Неўзабаве пасля той перамогі ён сышоў з вялікага спорту, граў у рок-групе, меў праблемы з наркотыкамі і нават спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Да плавання Энтані Эрвін вярнуўся толькі ў 2011 годзе і ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 годзе, але тады застаўся без медалёў.

0
Гаспадар лiтоускi. / Адказаць
13.08.2016 / 21:46
малайчына !!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру