Начныя спаборніцтвы па плаванні ў Рыа-2016 сёння былі затрыманыя праз тое, што кіроўца аўтобуса адвёз трох спартсменак на лёгкаатлетычны стадыён замест воднага.

Франсеска Халсал (Вялікабрытанія), Жанет Отэсен (Данія) і Аляксандра Герасіменя (Беларусь) павінны былі выступіць у паўфінале на 50 м вольным стылем. Кіроўца аўтобуса не звярнуў увагі на абурэнне спартсменак, калі яны заўважылі, што едуць у іншае месца.

«Ён адвёз нас на алімпійскі стадыён, што ў 40 хвілінах ў іншы бок ад басейна. Я вярнулася ў вёску і паехала ў басейн. Эмоцыі і адрэналін зашкальвалі», — сказала Халсал ў эфіры Бі-бі-сі.

Па гэтай прычыне арганізатары змянілі вячэрні расклад, заплывы на 50 м вольным стылем прайшлі на паўгадзіны пазней. Халсал і Герасіменя выйшлі ў фінал, Отэсен выбыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?