У першай перадачы новага сезона «Клуба рэдактараў» гаворка зайшла пра скандальны артыкул на сайце «Рэгнум», прысвечаны гулянням моладзі на вуліцы Зыбіцкай.

«Для чаго людзі пішуць такую бздуру?» — запытаўся ў гасцей студыі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч у адказ расказаў іншасказальную гісторыю:

«У чабаноў ёсць правіла. Калі трэба пачынаць шлюбны перыяд сярод чарады, пускаецца саслабелы баранчык, які нічога ўжо не можа. Тым не менш ён дае вопытным пастухам разуменне, ці гатовыя авечкі да рэпрадуктыўнай дзейнасці. Гэта такі пробны баранчык. Ёсць такі пробны Баранчык і ў Маскве. Калісьці ў Мінску працаваў, цяпер у Маскве, і ўсім гэтым займаецца».

Юрый Баранчык.

Юрый Баранчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0