13.08.2016 / 11:10

Знічкі на беразе Нёмана. ФОТЫ Віктара Малышчыца 3

Віктар Малышчыц апублікаваў фотаздымкі метэораў, знятыя на беразе Нёмана.

«Ноч сёння была проста крыштальна празрыстая. І трэба ж было мне выбрацца ў самы непралазны туман, каб паназіраць за метэорамі! З-за гэтага туману і з-за Месяца ўдалося паздымаць толькі паўтары гадзіны, за якія, на жаль, у кадр патрапілі толькі дробныя знічкі. Знята на беразе Нёмана, Стаўбцоўскі раён» — напісаў у сваім фэйсбуку майстра фатаграфіі зорнага неба.

0
Віктар / Адказаць
13.08.2016 / 11:24
Дзякуй, што здымкі вывесілі тут!) Толькі нешта другое фота зусім маленькае ўставілася, нават метэораў не відаць амаль.
0
гарадзенка / Адказаць
13.08.2016 / 12:13
Прыгожа.
0
Н.М. / Адказаць
14.08.2016 / 06:44
Тэрмінова патрэбен альбом здымкаў Малышчыца. Думаю, будзе разьлятацца гарачымі піражкамі пры накладзе ў сотню тысяч...Гэта ж ня сорамна прэзэнтаваць любому госьцю краіны. Прадпрымальнікі, сьпіцё ў шапку?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру