13.08.2016 / 13:52

На Кубе скруцілі 90-метровую цыгару ў гонар 90-годдзя Фідэля Кастра ФОТА 9

Фота Reuters

У гонар 90-годдзя лідара Кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, якое ён святкуе 13 жніўня, адзін з тарсэдараў — майстроў цыгарнай справы — зрабіў самую доўгую ў свеце 90-метровую цыгару.

Каб скруціць такую цыгару, тарсэдору Хасэ Кастэлару Каіра спатрэбілася 10 дзён і дапамога некалькіх асістэнтаў.

Супрацоўнік амбасады Вялікабрытаніі ў Гаване засведчыў даўжыню цыгары для Фідэля Кастра і адправіў зветкі пра яе для рэгістрацыі ў «Кнізе рэкордаў Гінеса».

Фідэль Кастра ў маладосці часта пазіраваў фатографам з цыгарай у руцэ і ў клубах тытунёвага дыму, аднак насамрэч ён кінуў паліць ужо трыццаць гадоў таму.

0
Кастусь Алешка / Адказаць
13.08.2016 / 14:49
Чым бы дыктатары не цешыліся -- а бы толькі не плакалі. :)
0
ничего личного / Адказаць
13.08.2016 / 15:04
ну, в принципе,хотя бы так.90 так 90.нормально,спокойно,без вые...в.
0
Край / Адказаць
13.08.2016 / 17:18
З народзінамі, Фідэль!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру