10.09.2016 / 11:12

110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — праверце спіс пасля выбараў прагноз «НН» 33

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў каля 500 кандыдатаў у дэпутаты.

Сэнс парламенцкай кампаніі — абраць з іх 110 чалавек. Як сведчыць практыка апошніх дзесяцігоддзяў — патрэбных уладзе 110 чалавек.

Яшчэ два месяцы таму «Наша Ніва» склала прагноз на вынікі выбараў. Мы свядома пісалі спісы будучых дэпутатаў яшчэ да заканчэння тэрміну падачы заявак. Справа ў тым, што паводле логікі ідэалогаў, адказных за фарміраванне парламента, народны абраннік павінен як мінімум паразмаўляць са сваімі выбарцамі. То бок прайсці праз збор подпісаў. А ў ідэале — падмацавацца падтрымкай працоўных калектываў.

Варта нагадаць пра некалькі зменаў у параўнанні з першасным спісам. Большасць з гэтых гісторый красамоўныя. 

1. Адразу пасля публікацыі ў «НН» «прагнозу» тэрмінова адклікаў сваю заяўку супрацоўнік Вайсковай акадэміі Аляксандр Плавінскі. Таму кандадатам ад улады па Вілейскай акрузе №74 засталася дырэктарка мясцовай гімназіі.

2. Падобная сітуацыя здарылася і ў Гродне. Мы падазравалі, што ўлада зробіць стаўку на дырэктара Упраўлення капітальнага будаўніцтва Анатоля Урублеўскага. Аднак насамрэч кандыдаткай ад вертыкалі выявілася дырэктарка школы Лілія Кір'як — менавіта з ёй стала ладзіць гутаркі абласная газета. Каб выбарцы выпадкова не пераблыталі, Урублеўскі не дайшоў да рэгістрацыі.

3. Неспадзяванка атрымалася з Аленай Анісім — на яе акрузе «па стане здароўя» знялася дырэктарка Нясвіжскага каледжа. Таму, магчыма, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы мае шанец трапіць у парламент. Але ўлады могуць рабіць тут стаўку і на дырэктарку малой вясковай школы.

4. У Мінску на акрузе Алеся Лагвінца (знятага з выбараў за «празмерную» актыўнасць) супернічаюць дырэктар школы і дырэктарка гімназіі. Абое ад пачатку былі пазначаныя як прадстаўнікі праўладнай Кампартыі. Аднак пасля дырэктарка гімназіі ўзяла дадатковую падтрымку працоўнага калектыва і хуценька выйшла з партыі — відаць, каб не перавышаць квоту на ўхваленых камуністаў.

5. Сітуацыя з кандыдатамі ад ЛДПБ заблыталася канчаткова. Старшыня партыі ў парламент не ідзе, балатуюцца трое яго намеснікаў — Алег Гайдукевіч, Яўген Крыжаноўскі і Анатоль Хішчанка.

Гайдукевіч-сын і Крыжаноўскі нават не сабралі патрэбную колькасць галасоў выбарцаў і вылучаюцца толькі па партыйным спісе — гэтага па сёлетніх рэаліях недастаткова. Да таго ж Гайдукевічу-сыну нечакана падкінулі канкурэнта ў выглядзе амбасадара Валера Варанецкага. Паслы проста так на выбары не ходзяць.

Таму адзіным магчымым дэпутатам ад ЛДПБ мы лічым Анатоля Хішчанку, якому супрацьстаіць усяго толькі намесніца дырэктара вясковай школы.

6. Бітва гігантаў палітычнай думкі чакалася ў Сенніцы. Тут меліся змагацца Васіль Задняпраны і «атаман» Мікалай Улаховіч. У кожнага з іх ёсць свая кішэнная партыя.

Аднак Улаховіч, у адрозненне ад свайго «калегі», нібыта збіраў подпісы выбарцаў, таму мы лічым, што пераможа менавіта ён.

Урэшце рэшт Задняпраны зняўся з выбараў.

7. У акругах, якія аб'ядноўваюць некалькі раёнаў, часам ідзе бой за прасоўванне «сваіх». У Крычаўскай акрузе змагаюцца галоўны санітарны доктар Чэрыкаўскага раёна і кіраўніца крычаўскай «Белай Русі». Ставім на апошнюю з іх, бо яна і сабрала подпісы, і вылучылася працоўным калектывам.

8. Прыхільнікі Таццяны Караткевіч спадзяюцца, што яе прапусцяць у дэпутаты, адкінуўшы начальніка станцыі «Мінск-Пасажырскі». Тым не менш, муніцыпальная прэса піярыць менавіта яго.

Такім чынам, імаверныя будучыя дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

акруга імя пасада
1 Брыч Леанід Рыгоравіч генеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар»
2 Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
3 Дашко Анатоль Міхайлавіч галоўны доктар Брэсцкага абласнога раддома
4 Базанаў Уладзімір Аляксандравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
5 Палітыка Вольга Сяргееўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
6 Якубовіч Таццяна Раманаўна першы прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
7 Цупрык Леанід Аляксандравіч намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама
8 Стаціўка Жанна Уладзіміраўна намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама
9 Качына Леанід Іванавіч галоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»
10 Дарагакупец Юрый Іванавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
11 Ткачук Анатоль Уладзіміравіч старшыня Івацэвіцкага райвыканкама
12 Дземідовіч Васіль Мікалаевіч дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
13 Невар Ігар Леанідавіч галоўны доктар Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы
14 Колб Ігар Міхайлавіч дырэктар Гімназіі №3 Пінска
15 Рабкавец Іван Рыгоравіч дырэктар Пінскага аўтобуснага парка
16 Бабаловіч Аляксандр Сяргеевіч начальнік КУП «Брэстаблдарбуд» філіял «Столінскага ДРБУ-141»
17 Старынская Таццяна Аляксандраўна дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска
18 Занько Сяргей Мікалаевіч загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
19 Чакан Васіль Іванавіч начальнік Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 
20 Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
21 Міраш Віктар Вікенцьевіч першы намеснік дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»
22 Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч Старшыня Палаты прадстаўнікоў 
23 Мартынаў Ігар Феліксавіч ваенны камісар Віцебскай вобласці
24 Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
25 Дабрыніна Людміла Анатольеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
26 Чудовіч Віталь Ігаравіч начальнік лакаматыўнага дэпо Оршы
27 Гуйвік Наталля Васільеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
28 Юніцын Андрэй Юр'евіч начальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлеком»
29 Зямчонак Сяргей Рычардавіч дырэктар ААТ «Паставымэбля»
30 Лукашоў Анатоль Іванавіч старшыня Дубровенскага райвыканкама
31 Корж Іван Аляксеевіч начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі
32 Шылаў Віталь Пятровіч намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі ЗЛіН»
33 Леўшуноў Алег Фёдаравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
34 Ждановіч Павел Леанідавіч дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы
35 Гурскі Дзмітрый Міхайлавіч намеснік гендырэктара - дырэктар завода ККД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»
36 Астапюк Алена Іванаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
37 Навумчык Ала Аляксандраўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
38 Васількоў Мікалай Андрэевіч начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама
39 Кралевіч Ірына Мікалаеўна прарэктар па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
40 Дзячэнка Вячаслаў Іванавіч галоўны спецыяліст Беларускага металургічнага завода
41 Адаменка Яўген Буніслававіч старшыня Мазырскага райвыканкама
42 Расоха Мікалай Фёдаравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
43 Пісанік Леанід Фёдаравіч старшыня Ельскага райвыканкама
44 Пірштук Баляслаў Казіміравіч намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама
45 Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
46 Філіповіч Галіна Васільеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
47 Чакан Святлана Уладзіславаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
48 Сягоднік Аляксандр Іванавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
49 Пацэвіч Сяргей Лявонцьевіч начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама
50 Русак Віктар Рамуальдавіч начальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот»
51 Кір'як Лілія Вацлаваўна дырэктар школы №13 Гродна
52 Даўгашэй Тамара Сяргееўна галоўны доктар Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра
53 Літвін Сяргей Іванавіч дырэктар Скідальскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя
54 Маркевіч Аляксандр Іванавіч начальнік Смаргонскай памежнай групы
55 Навумовіч Андрэй Мікалаевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
56 Міхневіч Валянцін Уладзіміравіч першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі
57 Папко Вольга Мікалаеўна дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір»
58 Сопікава Ала Мікалаеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
59 Кавалько Адам Дзмітрыевіч старшыня Астравецкага райвыканкама
60 Саўко Валерый Іосіфавіч старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
61 Атрошчанка Пятро Аляксеевіч намеснік начальніка Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці
62 Бараннік Васіль Міхайлавіч дырэктар «Градабудаўнік», Барысаў
63 Красоўская Тамара Пятроўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
64 Заблоцкі Дзмітрый Васільевіч намеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці БелАЗ
65 Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
66 Ніжэвіч Людміла Іванаўна намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
67 Ражанец Валянціна Вітальеўна галоўны рэдактар газеты «Слуцкі край» і радыё «Весткі Случчыны»
68 Рыбак Андрэй Анатольевіч намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы ААТ «Беларуськалій»
69 Мурына Юлія Георгіеўна дырэктар Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
70 Анісім Алена Мікалаеўна намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы
71 Лобач Юрый Аляксандравіч Генеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя»
72 Канановіч Людміла Мікалаеўна намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама
73 Маркевіч Іван Станіслававіч кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама
74 Жыбуль Наталля Пятроўна дырэктар Вілейскай гімназіі №1 «Логас»
75 Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч старшыня Лагойскага раённага Савета дэпутатаў
76 Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч намеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза
77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна доктар-кардыёлаг, загадчык кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска
78 Рынейская Ірына Мікалаеўна начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама
79 Уласевіч Віталь Эдуардавіч начальнік зборачнага цэха №2 завода масавых шын ААТ «Белшына»
80 Кананчук Ігар Паўлавіч дырэктар ААТ «Бабулін глечык»
81 Кананчук Таццяна Пятроўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
82 Колеснева Алена Пятроўна прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
83 Марачкава Таццяна Барысаўна старшыня Крычаўскага савета дэпутатаў
84 Марзалюк Ігар Аляксандравіч загадчык кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
85 Старавойтаў Аляксандр Генадзевіч галоўны доктар Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі
86 Петрашова Вольга Уладзіміраўна намеснік старшыні Магілёўскага аб'яднання прафсаюзаў
87 Салаўёў Пётр Аляксандравіч галоўны інжынер ААТ «Магілёўхімвалакно»
88 Хішчанка Анатоль Пятровіч намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
89 Калтуноў Мікалай Анісімавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
90 Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевіч памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці
91 Няхайчык Аксана Уладзіміраўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
92 Курсевіч Валерый Віктаравіч дырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ»
93 Барадзеня Валерый Анатольевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
94 Варанецкі Валерый Іосіфавіч пасол у Аўстрыі
95 Сайганава Таццяна Іванаўна намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кандытарская фабрыка «Камунарка»»
96 Клімовіч Наталля Анатольеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
97 Дрожжа Аляксандр Сяргеевіч начальнік станцыі «Мінск-Пасажырскі»
98 Камароўскі Ігар Сяргеевіч дырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод»
99 Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна галоўны ўрач РНПЦ отарыналарынгалогіі
100 Гайдук Аксана Вячаславаўна намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»
101 Старавойтава Ганна Валянцінаўна дырэктар гімназіі №31 Мінска
102 Кубракова Людміла Пятроўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
103 Місявец Віталь Рыгоравіч старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
104 Мілаванаў Міхаіл Вячаслававіч намеснік дырэктара Музея гісторыі Мінска
105 Дарафеева Ірына Аркадзьеўна загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў»
106 Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
107 Сокал Аляксей Уладзіміравіч першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ»
108 Лакіза Вадзім Леанідавіч намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук
109 Бобрыкаў Сяргей Валянцінавіч начальнік Вайсковай акадэміі
110 Захарава Лада Іванаўна дырэктарка гімназіі №5

* * * 

Вынік: 96%: «Наша Ніва» адгадала пераможцаў выбараў на 106 акругах

Ягор Марціновіч

0
Василий Коляда / Адказаць
13.08.2016 / 15:36
Гуйвiк як на лацiнiцэ будзе?
0
Свабода / Адказаць
13.08.2016 / 15:42
дырэктар школы і дырэктарка гімназіі. Абодва ад пачатку былі пазначаныя як прадстаўнікі праўладнай Кампартыі. =============== Чырвоных з адукацыі і арміі трэба выкінуць.
0
Inhvar / Адказаць
13.08.2016 / 15:43
Спiс мерапрыемстваў: Славянскi Базар 2016,Дурыбары 2016,Дзень Горада 2016,Дажынкi 2016..
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру