13.08.2016 / 20:21

Мусульманку, якая стала самым маладым міністрам Швецыі, злавілі за стырном нападпітку 25

Міністр адукацыі Швецыі Аіда Хаджыяліч пакінула сваю пасаду пасля таго, як трапілася на яздзе ў нецвярозым стане. Хаджыяліч, баснійскую мусульманку паводле паходжання, спынілі для праверкі на дарозе з Капенгагена ў Мальмё.

Жанчына вярталася з канцэрту. Перад тым як сесці за руль яна выпіла два келіхі віна і разлічвала, што алкаголь хутка «выветрыцца». Аднак праверка паказала, што ў яе крыві 0,2 праміле алкаголю.

Свой учынак чыноўніца назвала «найвялікшай памылкай у жыцці». Прэм’ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвен даў згоду на адстаўку Хаджыяліч і ўжо прызначыў выканаўцу абавязкаў міністра.

Аіда Хаджыяліч заняла пасаду міністра адукацыі ў 2015 годзе, калі ёй было 27 гадоў. Яна стала наймаладзейшым у гісторыі Швецыі чальцом кабінета міністраў і першай мусульманкай у краіне на такой пасадзе. Бацькі прывезлі яе ў Швецыю ў пяцігадовым узросце.

Хаджыяліч заявіла, што ўсведамляе цяжкасць парушэння і гатовая да пакарання і штрафу.

0
уладзімір / Адказаць
13.08.2016 / 20:31
А між тым у мусульман алкаголь адзін з найстрашнейшых грахоў.
0
Alcoholic Rattlesnake / Адказаць
13.08.2016 / 20:37
Што бывае ў мусульманскіх краінах за жанчыну за стырном ды яшчэ з бухлішкам у абдымку? Відаць кафірка нейкая)
0
Якуб Лапатка / Адказаць
13.08.2016 / 20:39
Першая мусульманка і ня першая высакапастаўленая асоба, якая пацярпела ад Закону. Некалькі гадоў таму начальнік крымінальнага вышуку Хельсінкаў зьляцеў з пасада за тое ж самае. А двое мінітсраў навыат былі адпраўленфы на тры месяцы далакопныя работы, калі будаваўся Хельнсікскі аэрапорт. А што было б з нашым лейтэнантам, не кажучы ўжо аб сяржанце, які асьмеліўся б затрымаць якога-небудзь п'янага маёра, а не міністра ці генерала?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру