13.08.2016 / 21:31

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн мае намер завяршыць спартыўную кар'еру 2

Беларуская спартсменка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні мае намер завяршыць спартыўную кар'еру. Пра гэта яна заявіла пасля сённяшняга заезду на алімпійскім вяслярным канале ў Рыа.

Фота rio2016.com

На сёмай для сябе Алімпіядзе Кацярына Вялікая, як называюць беларуску за яе бліскучыя спартыўныя поспехі, не змагла прабіцца ў галоўны фінал, заняўшы 8-е месца ў спаборніцтвах адзіночных лодак.

Кацярына Карстэн, якой ужо 44 гады, стала алімпійскай чэмпіёнкай у Атланце-1996 і Сіднеі-2000. У яе медальнай калекцыі таксама серабро Афін-2004 і дзве бронзы, заваяваныя ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008. Кацярына Карстэн з'яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету і двухразовай пераможцай чэмпіянату Еўропы.

0
Василий Коляда / Адказаць
13.08.2016 / 23:10
Спасибо за все, что вы сделали и ещё сделаете для Беларуси!
0
Litvin / Адказаць
13.08.2016 / 23:24
Хачу сказаць добрае слова пра нашую ВЯЛIКУЮ СПАРТСМЕНКУ - КАЦЯРЫНУ КАРСТЭН-ХАДАТОВIЧ, якая застаецца неяк у ценi Домрачэвай i Азаранкi, пра якiх шмат гавораць i пiшуць. Мiж iншым, менавiта Кацярына заваявала ПЕРШУЮ АЛIМПIЙСКУЮ ЗАЛАТУЮ МЕДАЛЬ (!!!) у гiсторыi нашай незалежнай краiны. Гэта адбылося на Алiмпiядзе у Атланте, у 1996. У 1998, у яе жыццi адбылiся важкiя перамены : яна пабралася шлюбам з нямецкiм бiзнесоуцам, пераехала у Германiю да мужа i нарадзiла дачку. АЛЕ НЕ АДМОВIЛАСЬ АД НАШАГА ГРАМАДЗЯНСТВА I ПРАЦЯГВАЛА ВЫСТУПАЦЬ ЗА БЕЛАРУСЬ !!! На наступнай Алiмпiядзе у Сiднее, у 2000, яна зноу заваёувывае ЗОЛАТА (!!!) i становiцца ПЕРШАЙ ДВУХРАЗОВАЙ АЛIМПIЙСКАЙ ЧЭМПIЕНКАЙ нашай краiны. Я ужо не бяру шматлiкiя перамогi паза Алiмпiядамi. Зараз, Кацярына , заявiла аб заканчэннi сваей карьеры i ВЯРТАННI НА РАДЗIМУ З НЯМЕЧЧЫНЫ. Малайчына ! Поспехау табе Кацярына !63
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру